Сідорскі едзе ў Друскенікі на сустрэчу з прэм'ерам Літвы
Рабочая сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і прэм'ера Літвы Гедэмініса Кіркіласа адбудзецца 2 верасня ў Друскеніках (Друскенінкаі). Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускага ўраду.
Падчас сустрэчы прэм'ераў будуць разгледжаныя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне энергетыкі, транспарту і транзіту.
Таксама плануецца, што Сяргей Сідорскі правядзе сустрэчу з буйнымі літоўскімі прадпрымальнікамі па тэматыцы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама наведае санаторый "Беларусь" у Друскеніках, які знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, інфармуе "Інтэрфакс".