Сідорскі паабяцаў вярнуць ільготныя крэдыты на бытавую тэхніку
Але ні банкі, ні вытворцы пакуль не ведаюць, калі гэта здарыцца і які будзе механізм гэтых крэдытаў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі падчас візіту на завод "Атлант" абмовіўся, што ў хуткім часе ўрад збіраецца перайсці да "ільгатавання спажывецкіх крэдытаў".
Еўрарадыё вырашыла даведацца, якім чынам будуць ільгатавацца крэдыты на спажывецкія тавары. На прадпрыемстве "Атлант" пра гэта ведаюць не болей, чым сказаў Сідорскі. Раней два банкі выдавалі льготныя крэдыты на айчынную бытавую тэхніку, але крызіс спыніў гэтую практыку, распавялі Еўрарадыё у прыёмнай дырэктара завода "Атлант".
"Атлант": "Мы самі пра гэта даведаліся толькі ўчора, калі Сідорскі прыязджаў на завод. Ён сказаў, што распрацоўваецца пастанова, што на ўсю айчынную бытавую тэхніку будуць бясплатныя льготныя крэдыты. Раней ільготныя крэдыты выдаваў "Беларусбанк" і "Белпрамбудбанк". То бок, калі браць крэдыт на халадзільнік, то стаўка на айчынны тавар была на пару адсоткаў меней. А потым прыйшоў крызіс — і стала адбывацца незразумела што".
У "Белпрамбудбанку" пацвердзілі, што раней выдаваліся льготныя крэдыты на прадукцыю шэрагу айчынных прадпрыемстваў.
"Белпрамбудбанк": "Раней былі крэдыты на набыццё тавараў айчынных вытворцаў. Былі складзеныя дагаворы з арганізацыямі: "Гомельдрэў", "Атлант", "Віцязь", "Мотавела", "Брэстгазаапарат", "Пінскдрэў", Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс". На іх тавары даваўся крэдыт".
Пра тое, што рыхтуецца падобная пастанова, у банку пакуль не чулі. Зараз таксама можна браць спажывецкі крэдыт, але льготных умоваў ужо няма. Таму стаўкі недзе 26-27%.
Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў кажа, што для таго, каб аднавіць ільготнае крэдытаванне, ураду трэба адшукаць ў бюджэце дадатковыя грошы.
Анатоль Драздоў: “Калі ёсць ільготны крэдыт, незалежна ад таго, на жыллё ці на спажывецкія тавары, то хтосьці павінен кампенсаваць банку розніцу паміж рынкавым адсоткам ды льготным. Гэта робіцца за кошт сродкаў бюджэта. Бюджэтам у нас кіруе ўрад. Калі ўрад знойдзе сродкі, то банкаўская сістэма знойдзе рэсурсы на крэдытаванне любой праграмы”.
Спадар Драздоў упэўнены, што калі ўрад знойдзе сродкі, то гэтаму будуць радыя ўсе: і спажыўцы, і вытворцы, і гандляры, і банкі.
Анатоль Драздоў распавёў, што ільготныя крэдыты бываюць розныя. Напрыклад, у Германіі дзяржава праводзіць акцыю: прапануецца здаць стары аўтамабіль за 2,5 тысячы еўра. Гэтыя 2,5 тысячы ідуць у залік як першапачатковы ўнёсак пры пакупцы новага аўтамабілю, іх выплачвае дзяржава. Альбо паніжаецца працэнтная стаўка — і крэдытныя рэсурсы становяцца вельмі таннымі.
Але дамагацца гэтых крэдытаў можа не толькі дзяржава. Гэта можа зрабіць само прадпрыемства: яно можа ўзяць на сябе выплату розніцы па адсотках.
Які з гэтых відаў крэдытавання абярэ ўрад — пакуль невядома.
Фота - http://www.057.com.ua/