Сідорскі прапаноўвае заахвочваць беларусаў за даносы на п’яніц

Сяргей Сідорскі лічыць, што ў грамадстве, у тым ліку і на заканадаўчым узроўні, трэба ўзмацніць адказнасць грамадзян за п'янства людзей, якія іх акружаюць. Пры гэтым прэм'ер-міністр перакананы, што дзейнічаць трэба не толькі рэпрэсіўнымі метадамі, але і заахвочваць тых, хто інфармуе аб выпадках распівання спіртных напояў.
Ён прапанаваў выкарыстаць досвед такіх краін як Швейцарыя і Нямеччына.

"Трэба заахвочваць людзей, якія будуць паведамляць органам дзяржулады аб грамадзянах, якія, да прыкладу, селі п'яныя за руль", — сказаў Сідорскі на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў пры абмеркаванні выканання дырэктывы прэзідэнта N1.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі