Сідорскі: Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 1,1%

На 1,1% вырас у першым паўгоддзі Валавы ўнутраны прадукт Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, сёння з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі быў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Прэм'ерам было адзначана, што чакаецца рост валавага ўнутранага прадукта і ён будзе не ніжэйшы, чым у першым квартале. "Интерфакс" нагадвае, што за першыя тры месяцы 2009-га рост ВУП склаў 1,1%.

Станоўчая дынаміка валавага ўнутранага прадукта Беларусі тлумачыцца ростам вытворчасці ў сістэмах Мінбудархітэктуры, а таксама канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі