Сідорскі заяўляе пра стагнацыю "Белдзяржхарчпрама"
Прэм'ер-міністр
Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанні Савета міністраў у аўторак, 24
красавіка, выказаў рэзкую крытыку працы прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
і заявіў пра фактычную стагнацыю галіны.
Сідорскі
зазначыў, што кіраўніцтва спрабуе перавесці ўсе праблемы канцэрна "у
цукар". "Што, няма іншых праблем? Ёсць", цытуе кіраўніка ўрада “Беларускі
партызан”.
За 1-ы
квартал маргарынавай прадукцыі выраблена толькі 77% ад плану, мыла – 70-58%,
кандытарскіх вырабаў – меней за 100%. "Цукрам гэтая тэма не вычэрпваецца",
– падкрэсліў прэм'ер-міністр.