Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў агенцтва БелаПАН

У студзені у рэдакцыю БелаПАН ужо быў ператрус / belapan.com
У студзені у рэдакцыю БелаПАН ужо быў ператрус / belapan.com

Інфармацыйная кампанія БелаПАН паведамляе пра ператрусы ў сваіх супрацоўнікаў. Пра прыход сілавікоў паспелі праінфармаваць журналістка Ірына Турчына, рэдактар інтэрнэт-газеты Naviny.by Аляксандр Зайцаў і бухгалтар кампаніі Кацярына Ляшчынская.

На сувязь не выходзяць дырэктар кампаніі — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў

Пазней стала вядома, што ў Леўшыной таксама ператрус.

"Дзверы не ўзламаныя. Яна ў кватэры, чуваць голасу яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом", прыводзіць падрабязнасці выданне Naviny.by.

Сілавікі ўжо праяўлялі цікавасць да агенцтва. У студзені адбыўся  ператрус у рэдакцыі. Паведамлялася, што яго праводзілі ў рамках расследавання крымінальнай справы журналіста Андрэя Аляксандрава. Яго абвінавачваюць у "арганізацыі і падтрымцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК), а таксама, са слоў ягонага адваката Антона Гашынскага, у дзяржаўнай здрадзе. У МУС казалі, што падставай для распачынання крымінальнай справы было тое, што Аляксандраў і ягоная дзяўчына Ірына Злобіна аплачвалі штрафы, выпісаныя за ўдзел у пратэстах. У МУС гэта трактавалі як "фінансаванне пратэстнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі