Прысуды па "справе БелаПАН" — ад 4 да 14 гадоў

Прысуд па "справе БелаПАН" / t.me/sputnikby
Прысуд па "справе БелаПАН" / t.me/sputnikby

У Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуды па "справе БелаПАН".

Андрэй Аляксандраў асуджаны на 14 гадоў зняволення, Ірына Злобіна — на 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў — на 6 гадоў, Ірына Леўшына — на 4 гады пазбаўлення волі.

Таксама ім прысудзілі вялізныя штравы: Аляксандраву — 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў), Злобінай — 800 базавых (25 600 рублёў), Наважылаву — 700 базавых (22 400 рублёў).

Іх вінавацілі ў стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (такім фармаваннем улады прызналі інфармагенцтва БелаПАН), дзяржаўную здраду і падатковыя злачынствы. Трое з асуджаных у розны час уваходзілі ў кіраўніцтва БелаПАНа, а Злобіну арыштавалі разам з Аляксандравым за дапамогу рэпрэсаваным.

Суд пачаўся ў траўні 2022 год і быў закрытым, таму падрабязнаці працэсу невядомыя.

Усе фігуранты справы атрымалі статус палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі