Вярхоўны суд пакінуў прысуды па "справе БелаПАН"

Вярхоўны суд / Еўрарадыё
Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуды абвінавачаным па "справе БелаПАН", паведамляе тг-канал "Позірк". Былі нязначна змененыя некаторыя фармулёўкі ў прысудзе, аде на тэрміны зняволення гэта не паўплывала.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў чатырох фігурантаў "справы БелаПАН". Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына асуджаная на 4 гады калоніі, яе папярэднік на пасадзе дырэктара Дзмітрый Наважылаў — на 6 гадоў. Былому намесніка дырэктара Андрэю Аляксандраву прысудзілі 14 гадоў, а яго жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў.

Акрамя таго, Наважылаў аштрафаваны на 22 400 рублёў (700 базавых велічыняў), Злобіна — на 25 600 (800 базавых), Аляксандраў — на 32 000 (1000 базавых).

Іх вінавацілі ў стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (такім фармаваннем улады прызналі інфармагенцтва БелаПАН), дзяржаўную здраду і падатковыя злачынствы. 

Вярхоўны суд пакінуў прысуды па "справе БелаПАН"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі