Пасяджэнне суда па "справе БелаПАН" зноў адклалі

Суд па "справе БелаПАН" пачаўся ў пачатку чэрвеня / БЕЛТА​
Суд па "справе БелаПАН" пачаўся ў пачатку чэрвеня / БЕЛТА​

Сёння ў Мінскім абласным судзе мусіў аднавіцца працэс па "справе БелаПАН". Аднак пасяджэнне не адбылося праз хваробы удзельнікаў працэсу, паведамляе рэсурс "Позірк". Чакаецца, што наступнае пасяджэнне адбудзецца не раней за 15 верасня.

Нагадаем, па гэтай справе праходзяць галоўны рэдактар і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў, былы намеснік дырэктара, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна. Ім выстаўленыя розныя абвінавачванні, у тым ліку ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў", "падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "здрадзе дзяржаве", "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем". Праваабаронцы прызналі ўсіх фігурантаў гэтай справы палітвязнямі.

Закрыты суд пачаўся 6 чэрвеня. Аднак у канцы чэрвеня ў працэсе быў абвешчаны перапынак на два месяцы ў сувязі з правядзеннем экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі