Адвакат палітзняволенай Ірыны Леўшынай падаў скаргу на прысуд
Ірына Леўшына (справа) у судзе / sputnik.by
У Менскі абласны суд падалі скаргі на прысуды фігурантам "справы БелаПАН", паведамляе Sputnik Беларусь. Паводле звестак агенцтва, абскардзіць прысуд спрабуюць абаронцы медыя мэнэджара Андрэя Аляксандрава і галоўнай рэдактаркі "БелаПАН" Ірыны Леўшынай.
У справе было чацвёра фігурантаў. Акрамя Леўшынай і Аляксандрава судзілі яшчэ жонку Аляксандрава Ірыну Злобіну і былога дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Іх абвінавачвалі ў стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем (такім фарміраваннем улады прызналі інфармагенцтва), дзяржаўнай здрадзе і падатковых злачынствах. Злобіну арыштавалі разам з Аляксандравым за дапамогу рэпрэсаваным. У пачатку кастрычніка быў вынесены прысуд. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў зняволення, Злобіну — на 9 гадоў, Наважылава — на 6 гадоў, Леўшыну — на 4 гады пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.