Прысуд па "справе БелаПАН" агучаць 6 кастрычніка
Суд па "справе БелаПАН" / sputnik.by
Прысуд па "справе БелаПАН" будзе агучаны 6 кастрычніка, перадае тэлеграм-канал "Позірк".
28 верасня і 3 кастрычніка на працэсе адбыліся спрэчкі бакоў.
Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, удзельнікі працэсу далі падпіску аб неразгалошванні, таму падрабязнасці суда невядомы.
Працэс вядзе суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка.
Абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць галоўны рэдактар і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар інфармагенцтва Дзмітрый Наважылаў, былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.