Сілавікі зладзілі ператрусы ў журналістаў у Глыбокім і пад Бялынічамі

Зміцер Лупач

Зміцер Лупач / Белсат

Стала вядома пра ператрусы ў кватэрах прынамсі двух недзяржаўных журналістаў у Беларусі.

Адзін ператрус адбыўся ў глыбоцкай кватэры журналіста Змітра Лупача, які пакінуў Беларусь і жыве ў Варшаве, паведамляе БАЖ.

6 снежня міліцыянты па абедзе сталі званіць у кватэру Лупача. Потым яны выклікалі супрацоўнікаў МНС, якія ўзламалі дзверы. Правёўшы ператрус, міліцыянты апячаталі кватэру.

"У кватэры няма нічога асаблівага. Хіба што засталіся дарагія для мяне рэчы, у тым ліку кнігі. Не ведаю, ці знайшлі сярод іх нешта "экстрэмісцкае", — пракаментаваў Лупач гэты ператрус.

Праваабаронцы "Вясны" пішуць таксама пра ператрус у доме Барыса Вырвіча ў Бялыніцкім раёне. Падчас ператрусу канфіскавалі ўсю тэхніку і мабільнікі, а самога журналіста забралі на допыт, аднак потым адпусцілі.

Магчыма, гэта звязана з парталам "6TV Bielarus", дзе Вырвіч раней быў шэф-рэдактарам. Напярэдадні рашэннем КДБ партал быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". 

Сілавікі зладзілі ператрусы ў журналістаў у Глыбокім і пад Бялынічамі
Барыс Вырвіч / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі