Сіноптыкі: На бягучым тыдні снегу ў Беларусі не будзе

Сіноптыкі: На бягучым тыдні снегу ў Беларусі не будзе

На бягучым тыдні снегу ў Беларусі не будзе. Раней прагназавалася, што мокры снег можа пайсці ў пятніцу і ў наступныя дні ў асобных рэгіёнах нашай краіны. Аднак прагноз быў падкарэктаваны. Высветлілася, што скандынаўскі антыцыклон паступова адступае на ўсход, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 21 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Уначы чакаецца ад мінус 4 да +1 градуса (у Брэсцкай вобласці — да +3, у Мінску — каля 0), удзень — 4-9 градусаў са знакам плюс (у сталіцы — плюс 2-4). Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 6-11 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў).

У суботу, 22 кастрычніка, уначы на захадзе, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах магчымыя дажджы. Парывы ветру будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла (у Віцебскай вобласці месцамі 1-5 марозу, у Мінску — ад 0 да плюс 2), у дзённыя гадзіны — 2-8 градусаў вышэй за нуль (у сталіцы — ад 2 да 4 цяпла).

У нядзелю, 23 кастрычніка, дажджы магчымыя на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Прагназуецца вецер з парывамі да 15-18 метраў за секунду. Уначы будзе ад -1 да +6 градусаў, удзень — 2-8 цяпла (у Брэсцкай вобласці — да +10).

У пачатку наступнага тыдня на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах — з мокрым снегам. Уначы чакаецца ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 2-7 цяпла (у Брэсцкай вобласці — ад 8 да 10 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі