Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў Беларусі зранку ў аўторак
Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 19 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Уначы і зранку у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4, удзень чакаецца 4-9 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.