Сіноптыкі папярэджваюць пра туманы па ўсёй Беларусі
Туман у Беларусі / БЕЛТА
Сіноптыкі папярэджваюць пра туманы. Па ўсёй Беларусі яны распаўсюдзяцца з вечара аўторка да 3-й гадзіны ночы серады. Месцамі туманы захаваюцца і раніцай (у тым ліку і ў Мінску). Бачнасць пры іх складае 100-500 метраў. ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра складаныя ўмовы надвор'я.
Уначы 26 кастрычніка амаль па ўсёй краіны пройдуць дажджы, удзень яны магчымыя толькі месцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +5 да +11 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +9 да +15 (у сталіцы — ад +11 да +13 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.