Сіноптыкі: У нядзелю магчымыя невялікія дажджы, будзе цёпла

8 сакавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі па поўначы краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень будзе ад 3 да 8 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 11, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі