Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы, месцамі — моцныя залевы

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах магчымы град.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 21-26 цяпла, па ўсходзе — да 29 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі