СК: Па факце смерці падпалкоўніка Андрэя Мазаля праводзіцца праверка

СК: Па факце смерці падпалкоўніка Андрэя Мазаля праводзіцца праверка

Па факце смерці намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўніка Андрэя Мазаля праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 25 кастрычніка яму стала кепска падчас ліквідацыі буйнога пажару на льнозаводзе ў Лёзна. Неўзабаве ратавальнік памёр. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

На месцы пажару на складзе прадпрыемства працуе следча-аператыўная група. Дапытваюцца сведкі, вывучаецца дакументацыя. На месца прыехаў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Аляксандр Гуцко. Распачата крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду чужой маёмасці ў буйным памеры".

СК: Па факце смерці падпалкоўніка Андрэя Мазаля праводзіцца праверка
Андрэй Мазоль / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі