Скаргі на парушэнне збору подпісаў за Лукашэнку рагледзяць раённыя камісіі

Мінская гарадская выбарчая камісія перанакіравала скаргі на парушэнне збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў раённыя выбарчыя камісіі. Як паведаміў БелаПАН адзін са складальнікаў скаргі Мікіта Красноў, ён зафіксаваў на фота і відэа парушэнні выбарчага заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі.  Паводле яго слоў, на гэтых матэрыялах відаць, што за Лукашэнку збіраюць подпісы не члены яго ініцыятыўнай групы, а людзі, якія не мелі пры сабе пасведчанняў членаў групы. А гэта з'яўляецца парушэннем 61-га артыкула 61 Выбарчага кодэкса, кажа Красноў.


Глядзі таксама па тэме: Школы і садкі забяспечваюць пікеты педагогамі (фота неафіцыйнага дакумента)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі