Вядомы склад беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету

Вядомы склад беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакею Дэйв Льюіс назваў спіс з 25 хакеістаў, якія будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету (ён стартуе ў Расіі ў пятніцу, 6 траўня), інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея.

Брамнікі: Віталь Коваль ("Вестэрос", Швецыя), Дзмітрый Мільчакоў, Кевін Лаланд (абодва — мінскае "Дынама"). Абаронцы: Мікіта Усціненка, Ілля Шынкевіч, Яўген Лісавец (усе — мінскае "Дынама"), Дзмітрый Корабаў (маскоўскі "Спартак"), Крысціян Хенкель, Раман Дзюкаў (абодва — мінскае "Юнацтва"), Алег Явенка ("Лейк Эры Монстэрс"), Кірыл Гатавец ("Рокфорд"). Нападаючыя: Сяргей Дрозд, Мікіта Камароў, Аляксей Калюжны, Чарльз Лінгле, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Паўловіч, Артур Гаўрус (усе — мінскае "Дынама"), Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась (абодва — "Нафтахімік", Ніжнекамск), Сяргей Касціцын ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад), Андрэй Касціцын ("Сочы"), Яўген Кавыршын ("Северсталь", Чарапавец), Джэф Плат (ЦСКА, Масква), Арцём Дзямкоў (Шахцёр", Салігорск).

Беларуская зборная будзе выступаць у групе В у Санкт-Пецярбурзе (у спартыўным комплексе "Юбілейны"). Яе расклад наступны:

6 траўня. Беларусь — Фінляндыя (20.15).

7 траўня. Беларусь — ЗША (20.15).

9 траўня. Беларусь — Канада (16.15).

11 траўня. Беларусь — Славакія (16.15).

13 траўня. Беларусь — Нямеччына (20.15).

14 траўня. Беларусь — Венгрыя (16.15).

17 траўня. Беларусь — Францыя (16.15).

У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя зборныя групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі