Славакія можа абмежаваць кантакты з Беларуссю

Пра гэта заявіў палітык Мікулаш Дзурында, які нядаўна заняў пасаду кіраўніка МЗС.  Як паведамляе Радыё "Свабода", Дзурында агучыў галоўныя мэты і прынцыпы замежнай палітыкі сваёй краіны. Яна будзе будавацца на прынцыпах адкрытасці і празрыстасці і будзе падкантрольнай з боку грамадства. У аснову знешнепалітычнай лініі Славаччыны будуць закладзеныя такія традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці, як права на жыццё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасці.

Таму Славаччына найбліжэйшым часам абмяжуе кантакты з краінамі, дзе адбываюцца грубыя парушэнні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасці прыкладу Дзурында прывёў такія краіны як Беларусь і Кубу. Па яго словах, эканамічныя інтарэсы не павінны адхіліць убок фундаментальныя прынцыпы і каштоўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі