Славенія — Беларусь: у пяць разоў менш арэн і амаль у дзесяць — хакеістаў

Славенія — Беларусь: у пяць разоў менш арэн і амаль у дзесяць — хакеістаў

Зборная Беларусі па хакеі з шайбай была створаная ў 1992 годзе, найбольшага поспеху дасягнула праз дзесяць гадоў, калі заняла чацвёртае месца на Алімпійскіх гульнях. Сёлета міма Алімпіяды мы праляцелі, замест беларусаў туды трапілі Славенія, Нарвегія і Германія. Параўноўваем гэтыя зборныя з нашай.

 

На першы погляд, беларусы тут фаварыты. Яшчэ дзесяць гадоў таму, калі мы ўжо, здавалася б, канчаткова замацаваліся ў элітным дывізіёне, пра існаванне хакейных зборных у Германіі і тым больш Славеніі мала хто ведаў. Больш-менш вядомымі былі хіба нарвежцы.

Але калі прагледзець крыху статыстыкі, стэрэатыпы разбурацца. Нямецкая зборная — увогуле адна з самых тытулаваных на кантыненце, у цень сышла толькі ў другой палове 50-х. Але на апошнім чэмпіянаце свету немцы пераплюнулі ўсе дасягненні беларусаў, заняўшы 7-е месца.

Дасягненні нарвежцаў за апошнія 20 гадоў таксама вышэйшыя за беларускія: у 2011 годзе яны былі шостымі ў выніковай табліцы (у нас найлепшы вынік у 2009 — 8-е месца). Так што па дасягненнях мы апярэджваем толькі сціплых славенцаў з іх максімальным 13 месцам. Затое ў іх камандзе ёсць энхаэлавец (у нас сёлета няма) і трэнер — славенец (у нас пакуль яшчэ канадзец). Дарэчы, па гэтым паказчыку мы шалёна адстаём ад немцаў — сёлета на алімпійскім адборы за іх выступала ажно шэсць хакеістаў наймацнейшай лігі свету.

Адзіная перавага беларускай зборнай над трыма іншымі — самы высокі рэйтынг. Які,  відаць, пасля гэтага адбору зменіцца не на нашу карысць.

Славенія — Беларусь: у пяць разоў менш арэн і амаль у дзесяць — хакеістаў

Беларусь не трапіла на Алімпіяду

Нацыянальныя зборныя Беларусі і Славеніі 4 верасня змагаліся за пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. Гульня праходзіла ў Мінску.

 

Беларусь

Славенія

Нарвегія

Германія

Першы афіцыйны матч

1992, прайгралі Украіне з лікам 1:4

1992, прайгралі Аўстрыі з лікам 0:1

1937, прайгралі Швейцарыі з лікам 2:12

1910, выйгралі ў Швейцарыі з лікам 9:1. Адна з самых старых хакейных каманд Еўропы

Мянушкі

Зубры

Рысі

Белыя мядзведзі

 

Найлепшы вынік на чэмпіянатах свету

2009 год — 8 месца

2002 і 2005 гады — 13 месца

1951 год — 4 месца. За апошнія 20 гадоў — 6 месца ў 2011.

1930 і 1952 гады — 2 месца.

За апошнія 20 гадоў найлепшы вынік у 2016 — 7 месца.

Найлепшы вынік на Алімпіядах

2002 год — 4 месца

2014 год — 7 месца

2010 год — 10 месца

1932 і 1976 — бронзавыя медалі

Колькі разоў удзельнічала ў Алімпіядах

3

1

12

12

Галоўны трэнер на дадзены момант

Дэйв Льюіс, канадзец

Нік Зупанчыч, славенец

Рой Ёхансэн, нарвежац

Марка Штурм, немец

Колькасць хакеістаў у апошнім актуальным складзе, якія на дадзены момант выступаюць за клубы НХЛ

0

1 — Анжэ Копітар, "Лос-Анджэлес Кінгс"

2 — Андрэас Марцінсэн з "Каларада Эвеланж" і Матс Цукарэла з "Нью-Ёрк Рэйнджэрс"

У адборачным турніры на Алімпіяду 2018 за зборную Германіі выступала 6 хакеістаў з каманд НХЛ

Цяперашні рэйтынг Міжнароднай федэрацыі хакея

9 месца

15 месца

11 месца

10 месца

Колькасць прафесійных хакеістаў у краіне

8355 чалавек

943

1818

34256

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных клубаў

25

8

80

 

Колькасць крытых лядовых арэн

31

6

29

45

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі