Следчы камітэт паказаў наступствы непагадзі на Мінскім моры

Скрыншот з відэа СК
Скрыншот з відэа СК

Следчы камітэт паказаў наступствы непагадзі на Мінскім моры. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў і два пацярпелі.

22 ліпеня на тэрыторыі Заслаўскага вадасховішча паблізу вёскі Зарэчча-1 з-за моцнай паветранай віхуры адбылося падзенне дрэў. У той дзень кампанія маладых людзей прыехала на пляж, каб адзначыць дзень народзінаў.

Падчас адпачынку надвор'е рэзка сапсавалася. Парывамі ветру вырвала дрэва, якое ўдарыла і прываліла 19-гадовую жыхарку Мінска. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы. Таксама пацярпелі 24-гадовая дзяўчына і 25-гадовы мінчанін. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны шпіталізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі