Следчы камітэт шукае вінаватых у абрынанні гаўбца ў Слоніме
Слонімскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу.
Як паведамляла Еўрарадыё, гаўбец на трэцім паверсе паціпавярховага дома абваліўся 10 чэрвеня. Разам з гаўбцом звалілася 72-гадовая пенсіянерка, якая была на ім. Ад падзення з вышыні сямі метраў жанчына атрымала цяжкія траўмы. Праз дзве гадзіны пасля здарэння яна памерла ў рэанімацыі.
Меркаваная прычыны абрынання гаўбца — фізічны знос яго канструкцый, паведамляе БЕЛТА. Іншымі словамі, іржа падтачыла металічныя элементы пліты.
Крымінальная справа пачатая за парушэнне праекта, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Фота — gs.by