Следчыя дапыталі падазраванага ў забойстве сябра Цэнтравыбаркама
У смерці Святланы Хіневіч падазраюць яе 35-гадовага суседа па пад'ездзе.
Як паведамляе БелаПАН, мужчына не мае судзімасцяў, але з'яўляецца нарказалежным.
Яго знайшлі па месцы жыхарства ў стане непрытомнасці, са множнымі рэзанымі ранамі і вострай стратай крыві. Характар раненняў дае падставы меркаваць, што ён спробаваў забіць сябе. Першы допыт адбыўся 9 жніўня пасля таго, як падазраваны прыйшоў у прытомнасць.
Нагадаем, сябру Цэнтравыбаркама Святлану Хіневіч знайшлі ў сябе ў кватэры 4 жніўня са множнымі колата-рэзанымі ранамі. Следчыя кажуць, што забойства мела побытавы характар і не звязанае з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю жанчыны.