Следчыя шукаюць жанчыну, якая дапамагала хлопчыку, патануламу ў Dreamland
А таксама просіць адгукнуцца сведкаў і відавочцаў здарэння.
Следства шукае сведкаў і відавочцаў здарэння ў аквапарку Dreamland у суботу, 22 жніўня. Як паведамляла Еўрарадыё, у гэты дзень у аквапарку патануў 10-гадовы хлопчык.
У мінскім аквапарку Dreamland патануў 10-гадовы хлопчык (відэа)
У прыватнасці, следчыя шукаюць жанчыну, якая праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы да прыезду хуткай дапамогі. Паведамляць інфармацыю можна па тэлефонах (017) 288-74-02, 288-85-03.
Нагадаем, 10-гадовы хлопчык прыехаў з Гродзенскай вобласці да сястры ў Мінск і пайшоў з ёй у аквапарк. У басейне яму стала кепска. Сведкі выклікалі медыкаў. Аднак выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося: не прыходзячы ў прытомнасць, ён памёр у лякарні.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з гэтай нагоды.
Фота: sk.gov.by