Следства правярае дзейнасць журналіста Быкоўскага за дзесяцігоддзі

Следства правярае дзейнасць журналіста Быкоўскага за дзесяцігоддзі

Следчыя вярнулі журналісту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму банкаўскія карткі яго і жонкі, забраныя пры ператрусе, паведамляе dw.com

15 жніўня Быкоўскага выклікалі ў Следчы камітэт на допыт, дзе і вярнулі карткі. Таксама журналісту вярнулі абодва забраныя цвёрдыя дыскі. Камп'ютар, ноўтбук ды іншую аргтэхніку следства пакуль пакінула ў сябе. Як кажа Быкоўскі, следчыя будуць правяраць фота- ды іншыя матэрыялы, якія назапасіліся за дзесяцігоддзі яго журналісцкай дзейнасці.

Быкоўскі — адзін з журналістаў, якіх затрымлівалі па так званай "справе БелТА". Следчы камітэт падазрае шэраг журналістаў у незаконным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. 

13 жніўня адвакат Быкоўскага Яўген Пыльчанка абскарджваў затрыманне журналіста ў Партызанскім судзе Мінска як неправамернае (сам журналіст на той час ужо быў на свабодзе). Аднак суд адхіліў гэтую скаргу. 17 жніўня адвакат будзе абскарджваць гэтую адмову ў Мінскім гарадскім судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі