Слуцк з-за недахопу грошай па-ранейшаму застаецца амаль без гарачай вады

У Слуцку па-ранейшаму існуюць праблемы з гарачай вадой. Памыцца можна толькі у пятніцу ўвечары з 17-й да 23-й гадзіны, а ў суботу і нядзелю з 7 раніцы да 11 вечара. Як распавяла Еўрарадыё дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Інэса Кляшчук, у бюджэце горада няма грошай, таму людзям давядзецца пацярпець.
Інэса Кляшчук: "Бюджэт мясцовы ў кепскім становішчы, ваду пускаюць на выхадныя і ў будныя пасля 17-ці. Пакуль трэба пацярпець. Няма грошай. Я кажу людзям пацярпіце, пакуль нічога не зменіцца. Такая праблема з савецкіх часоў. Потым некалькі гадоў было нармальна. Людзі прызвычаіліся, а цяпер зноў кепска. Мы яшчэ будзем звяртацца".

Нагадаем, днямі ў мэтах эканоміі гарачую ваду адключылі ў шэрагу пасёлкаў пад Мінскам. Без звыклых зручнасцяў засталіся жыхары Калодзішчаў, Атоліна, Гатава і іншых.


Чытайце таксама:

Новыя сацыяльныя стандарты: гарачая вада — два разы на тыдзень!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі