Смаленшчына можа перадаць частку палёў у арэнду беларускім калгасам
Смаленская вобласць Расіі можа перадаць частку сельгасугоддзяў у доўгатэрміновую арэнду беларускім гаспадаркам. Цяпер гэтае пытанне разглядаюць кіраўнікі памежных рэгіёнаў.
Як адзначае тэлеканал ОНТ, працаўнікі Ліозненскага сельгаспрадпрыемства "Крынкі" ужо сёння аруць не свае палі, а за мяжой – у суседнім смаленскім калгасе. Там у палях – беларуская тэхніка, людзі і нават збожжа. У памежных раёнах беларусы ўжо сёлета зааруць амаль 5 тысяч гектараў.