Смерці пад камбайнам і культыватарам

Мужчына не ўтрымаўся на трапе і ўпаў пад колы

Мужчына не ўтрымаўся на трапе і ўпаў пад колы / t.me/skgovby/

Следчы камітэт Беларусі паведамляе пра два няшчасныя выпадкі. Першы адбыўся ў Нясвіжскім раёне 29 ліпеня. На адным з сельгаспрадпрыемстваў два трактарысты-машыністы разам са слесарам разбіралі спісаны збожжаўборачны камбайн. З-за моцнага дажджу яны вырашылі паехаць да адміністрацыйнага будынка на камбайне. Трактарысты селі ў кабіну, а слесар заскочыў на трап. Аднак на ім не ўтрымаўся і ўпаў пад колы. Мужчына загінуў. Калегі заўважылі яго адсутнасць толькі праз некалькі хвілін.

Другі выпадак адбыўся ў Магілёўскім раёне. 75-гадовы мужчына загінуў, калі на сваім дачным участку апрацоўваў зямлю культыватарам. Праз нейкі час жонка знайшла свайго мужа прыціснутым культыватарам да агароджы. Ён памёр на месцы здарэння. Высветлілася, што культыватар меў тэхнічныя няспраўнасці. 

Смерці пад камбайнам і культыватарам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі