СМІ: Аляксандр Лукашэнка перадумаў ехаць у Расію на вучэнні "Захад-2017"

СМІ: Аляксандр Лукашэнка перадумаў ехаць у Расію на вучэнні "Захад-2017"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа наведаць адзін з этапаў вучэнняў беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017". Пра гэта 14 верасня заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. 

Першапачаткова планавалася, што на расійскі палігон Пуцін прыбудзе разам з кіраўніком Беларусі. Але, як піша расійскае выданне "КоммерсантЪ" са спасылкай на ўласныя крыніцы, Аляксандр Лукашэнка хутчэй за ўсё не прыляціць у Расію, бо перагледзеў свае планы.

Дарэчы, падчас вучэнняў "Захад-2013" кіраўнікі Беларусі і Расіі разам наведалі спярша палігон у Гродзенскай вобласці Беларусі, а потым — у Калінінградскай вобласці Расіі.

Вучэнні "Захад-2017" пачаліся 14 верасня і працягнуцца да 20-га. У іх прымаюць удзел каля 13 тысяч чалавек: каля 7,2 тыс. чалавек з Беларусі, 5,5 тыс. — з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі