СМІ: Брытанія трэніруе ўкраінскіх сілавікоў для вяртання Крыма да Калядаў

NATO North Atlantic Treaty Organization / flickr.com 

NATO North Atlantic Treaty Organization / flickr.com 

Брытанскія войскі трэніруюць элітную ўкраінскую брыгаду спецназаўцаў для вяртання Крыма да Калядаў. Пра гэта піша таблоід Sunday Express са спасылкай на свае крыніцы.

Па інфармацыі выдання, для ўдзелу ў вучэннях у аддаленае месца ў англійскім Дартмуры прыбылі больш за 2 тысячы ўкраінскіх сілавікоў. Крыніцы сцвярджаюць, што яны стануць вастрыём аперацыі па вяртанні Крыма. У той жа час дзве іншыя сілы будуць ажыццяўляць паралельныя атакі.

Аперацыя ўключыць у сябе ўдары з паветра, сушы і мора, а спецназаўцы будуць выкарыстоўваць тэхніку для падрыву і вываду са строю расійскіх войскаў. Атака будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы новых ракет далёкага радыусу дзеяння, якія дадуць Украіне Вялікабрытанія, ЗША і Германія.

"Аперацыя па адваяванні Крыма будзе аперацыяй па разгортванні шматлікіх нападаў на расійскія войскі... Мы можам навучыць іх нашай тактыцы і паказаць, як карыстацца тэхнікай, але поспех будзе залежаць ад здольнасці ўкраінцаў хутка адаптавацца і пераадольваць цяжкасці", — адзначыў суразмоўца Sunday Express.

Напярэдадні кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў заявіў, што войскі ўвойдуць у Крым "неўзабаве". Раней Буданаў казаў, што Украіна вернецца ў Крым да канца вясны 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі