СМІ паведамляюць пра знішчэнне меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы
Меркаваны арганізатар тэрактаў у Парыжы 13 лістапада Абдэльхамід Абауд ліквідаваны. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне Washington Post са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў разведцы.
Па звестках суразмоўцаў выдання, Абауд быў забіты падчас маштабнай паліцэйскай спецаперацыі. Як перадае РБК, спецаперацыю сілавікі правялі 18 лістапада ў дэпартаменце Сен-Дэні ў паўночным прыгарадзе Парыжа.
Нагадаем, што з 13 на 14 лістапада ў Парыжы адбыўся шэраг тэрактаў. У іх выніку загінулі больш за 130 чалавек, некалькі соцень атрымалі раненні.
Фота: AFP