СМІ: Сідорскі можа вярнуцца на высокую дзяржаўную пасаду

СМІ: Сідорскі можа вярнуцца на высокую дзяржаўную пасаду

Былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі можа вярнуцца на высокую дзяржаўную пасаду. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. 62-гадовы чыноўнік пачынаў кар’еру кіраўніка з пасады дырэктара Гомельскага завода радыётэхналагічнага аснашчэння, а пасля быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. У 2001 годзе пераехаў у Мінск на працу ва ўрад. Займаў пасады намесніка (2001-2002) і першага намесніка (2002-2003) прэм'ер-міністра. Затым да 27 снежня 2010 года ўзначальваў Савет міністраў. Апошнія гады з'яўляецца міністрам па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Даволі часта наведвае розныя буйныя мерапрыемствы ў Беларусі.

“Кажуць, пайшоў ліст [у ЕЭК] па адклiканні Сідорскага. Зараз [ва ўрадзе] патрэбен моцны гаспадарнік, здольны выразна фармуляваць пазіцыю”, — сказаў адзін з суразмоўцаў. Паводле яго інфармацыі, Сідорскаму прадракаюць пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Пры гэтым крыніцы раюць не прыспешваць падзеі, бо чуткі пра вяртанне Сідорскага на высокія дзяржаўныя  пасады ўзнікалі і раней, аднак чыноўнік заставаўся там, дзе ёсць і цяпер.

На магчымае адкліканне беларускіх спецыялістаў з ЕЭК Аляксандр Лукашэнка намякаў 20 верасня на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. “Мы зараз вельмі ўважліва аналізуем наш удзел, перш за ўсё, у Еўразійскім эканамічным саюзе. Калі так будзе працягвацца, навошта нам там трымаць кучу чыноўнікаў? Там, па-мойму, ужо каля тысячы ў так званым ўрадзе ў ЕАЭС. І які вынік? Навошта плаціць грошы на ўтрыманне ў Маскве высакакласных спецыялістаў? Мы лепшых туды аддалі. Мы ім знойдзем працу тут, а тое, што там будуць прымацца рашэнні, мы з імі пагодзімся, таму што іх практычна няма. Мы парушаем ўсё, пра што дамовіліся”, — казаў Лукашэнка, каментуючы нафтагазавы канфлікт Мінска і Масквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі