Смяротныя прысуды могуць выносіць і пасля абвяшчэння мараторыя
Ён толькі “замарожвае” выкананне рашэння суда, а не пераглядае яго. Да таго ж уведзенаму мараторыю ў любы момант могуць даць “зваротны ход”. 23 чэрвеня Савет Еўропы прыняў рэзалюцыю, паводле якой беларускі парламент атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы толькі пасля адмены ў нашай краіне смяротнага пакарання. У той жа час 29 чэрвеня Брэсцкі абласны суд прызнаў 30-гадовага жыхара вёскі Тарацця вінаватым у здзяйсненні забойства пры абцяжарвальных абставінах і разбоі — і прысудзіў яго да смяротнага пакарання.
Прэс-сакратар польскага офіса Amnesty International Войцех Макоўскі лічыць гэта выклікам Еўропе і кажа, што мараторый, які чакаюць ад Беларусі як мага хутчэй, павінен быць поўным.
Войцех Макоўскі: “Ніколі не вядома, ці выданы смяротны прысуд будзе выкананы. Часта сем’і тых, каму вынеслі смяротны прысуд, даведваліся пра яго выкананне некалькі тыдняў пасля гэтага. Таму мараторый павінен быць поўны. Апроч таго, мы лічым, што прысуд, выдадзены ў чэрвені, ідзе насуперак умовам прызнання за Беларуссю спецыяльнага статусу ў Савеце Еўропы. Мы лічым, што гэта пэўны выклік Савету Еўропы, які кідае Беларусь. Савет Еўропы зрабіў пазітыўны жэст, аднаўляючы статус, а ў той жа час апынулася, што хутка пасля гэтага выдалі новы смяротны прысуд у Беларусі”.
Паводле слоў прэс-сакратара польскага офіса Amnesty International, ва ўсім свеце калі абвяшчаецца мараторый, то звычайна ўсім асобам, асуджаным на смяротнае пакаранне, проста замяняюць гэты прысуд на пажыццёвае зняволенне.
Войцех Макоўскі: “Аднак у Беларусі працэсы, у якіх выносіцца смяротны прысуд, часта праводзяцца нядобрасумленна. Мы спадзяемся, што абвяшчэнне мараторыя будзе азначаць паўторны перагляд гэтых спраў. Сам мараторый аўтаматычна не азначае, што нейкая справа будзе паўторна разгледжана”.
Як патлумачыў Еўрарадыё былы старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Валеры Ціхіня, выканаць умову еўрапарламентарыяў Беларусь можа двума шляхамі: альбо дэпутаты Палаты прадстаўнікоў унясуць адпаведныя змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, альбо прэзідэнт падпіша ўказ аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Але першы варыянт, на яго думку, больш грунтоўны.
Валеры Ціхіня: “Мараторый не адмяняе смяротнага пакарання. Проста ў "кропцы замярзання" знаходзіцца выкананне смяротнага прысуда суда. І гэта можа ўсё “адтаць”.
Такім чынам атрымліваецца, што пры ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне асуджаны нават не пазбягае канчаткова пагрозы быць пазбаўленым жыцця. Выкананне смяротнага прысуду “замарожваюць” — і асуджаны пастаянна жыве ў небяспецы таго, што мараторый як пачаў дзейнічаць па волі кіраўніка дзяржавы, так па яго жаданні можа нечакана сваё дзеянне і спыніць. І прысуд выканаюць. Але на думку праваабаронцы Беларускага Хельсінскага камітэта Валянціна Стэфановіча, такога ж павароту падзей можна чакаць і ад айчынных законатворцаў з Палаты прадстаўнікоў.
Валянцін Стэфановіч: “Гісторыя ведае такія выпадкі, калі мараторый абвяшчалі, а потым адмянялі. Але чыста тэарэтычна. Я не думаю, што калі Беларусь увядзе мараторый на смяротнае пакаранне, то яна з лёгкасцю будзе яго адмяняць. Бо з гэтым шмат звязана. Напрыклад, сяброўства ў Савеце Еўропе, да якога Беларусь імкнецца. Па-другое, не выключаны варыянт таго, што і пры заканадаўчых зменах можа адбыцца такая ж сітуацыя: парламент адмяніў смяротнае пакаранне, а наступны склад парламента ізноў яго ўвёў. Прымуць закон аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс. У нашай сітуацыі лёгка робіцца і першы, і другі варыянт”.
Адзіная добрая навіна для “смяротнікаў” — дзеянне як прэзідэнцкага мараторыя, так і дэпутацкіх паправак у Крымінальны кодэкс распаўсюджваюцца і на тых, каму суд вынес прысуд да моманту падпісання адпаведнага ўказу ці ўнясення зменаў у закон. Пры ўмове, што прысуд не прывялі ў выкананне.
Валеры Ціхіня: “Указ альбо іншы нарматыўны акт, які паляпшае становішча ўдзельнікаў працэсу, мае зваротную моц. Ён распаўсюджваецца і на тых, у адносінах да каго яшчэ не прыведзены прысуд у выкананне. Хоць той і быў асуджаны да выдання ўказа”.
Як стала вядома Еўрарадыё, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў таксама вырашылі ўзяць удзел у вырашэнні пытання адмены смяротнага пакарання. І нібыта нават ствараюць з гэтай мэтай адпаведную працоўную групу. Але, як адзначае старшыня Пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы ПП Віктар Гумінскі, пакуль такую група парламентарыі не толькі не пачалі складаць, але нават не прынялі рашэння аб яе стварэнні.
Віктар Гумінскі: “Юрыдычна такая група яшчэ не створаная, гэта пытанне яшчэ разглядаецца”.
Між тым, чарговая сесія ў дэпутатаў днямі скончылася, і большасць з іх раз’ехалася на адпачынак. Але ці затармозіць гэта стварэнне працоўнай групы па пытанні адмены смяротнага пакарання, старшыня камісіі прагназаваць не стаў.
Віктар Гумінскі: “Гэта не ў маёй кампетэнцыі — ёсць кіраўніцтва Палаты. Але ў нас праца не скончылася, у нас пачаўся міжсесійны перыяд. Праца ў камісіях працягваецца. Адзінае — за гэты перыяд дэпутаты павінныя адгуляць адпачынкі. А праца ідзе, я не ў адпачынку: побач са мной сядзіць начальнік забеспячэння працы камісіі і мы гаворым пра законы і пра тыя пытанні, якія мы вырашаем”.
Але паразмаўляць з карэспандэнтам Еўрарадыё пра тое, што было б лепш — увядзенне мараторыя ці ўнясенне дэпутатамі паправак у Канстытуцыю і Крымінальны кодэкс, не захацеў. Адзінае — прызнаўся, што стаўленне сярод дэпутатаў да самой ідэі адмены смяротнага пакарання вельмі рознае. І прагназаваць, да якіх вынікаў яны прыйдуць, немагчыма.
Фота: http://novosti.err.ee/