Сноўдэн зможа выйсці з “Шарамецьева” ўжо сёння

У транзітнай зоне аэрапорта “Шарамецьева” Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ўжо больш за месяц. Ён прыбыў рэйсам з Ганконга і юрыдычна так і не перасёк расійскую мяжу. У ЗША былога супрацоўніка ЦРУ, які абнародаваў сакрэтную інфармацыю аб масавым праслухоўванні тэлефонаў амерыканскімі спецслужбамі, вінавацяць у шпіянажы.

Раней аб тым, што збеглы экс-супрацоўнік ЦРУ перадаў у ФМС заяву аб прадастаўленні часовага прытулку, паведаміў сябра Грамадскай палаты, які кансультаваў амерыканца, адвакат Анатоль Кучарэна, інфармуе ВВС.

Паводле дадзеных агенства Інтэрфакс, якое спасылаецца на ўласныя крыніцы ў аэрапорце, Эдвард Сноўдэн ужо збірае рэчы, каб пакінуць гатэль.

ЗША патрабуюць неадкладнай выдачы Сноўдэна амерыканскім уладам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі