Сойм Партыі БНФ фактычна прыпыняе дзейнасць кааліцыі АДС

Кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў больш не існуе, заявіў на сваім паседжанні 21 лістапада ў Мінску сойм Партыі БНФ. Намстаршыні партыі Ігар Лялькоў патлумачыў гэтае рашэнне тым, што ўстаноўчыя дакументы аб стварэнні АДС зараз не выконваюцца і фактычна страцілі свой моц. Удзельнік сойма Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць няўчасным прыняцце такой пастановы ў дачыненні да АДС. Па яго словах, рашэнне партыі аб фактычным спыненні існавання кааліцыі можа пазбавіць апазіцыю месца ў парламенцкай структуры "Ўсходняга партнёрства", — сказаў ён.

Са свайго боку старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў, што АДС за мяжой ужо ніхто не разглядае ў якасці адзінага выразніка меркавання апазіцыі.

У сваёй пастанове сойм Партыі БНФ даручыў старшыні і яго намеснікам пачаць перамовы з усімі палітычнымі сіламі Беларусі аб стварэнні сталай кансультацыйнай пляцоўкі, паведамляе агенцтва "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі