Spandau Ballet уз'яднаюцц для аднаго канцэрта

Піянеры нью-вэйва і сінты-попа, брытанцы Spandau Ballet збіраюцца адсвяткаваць 30-годдзе сваёй кар'еры адзіным рэюніян-канцэртам. Адбудзецца ён у Лас-Вегасе ў наступным годзе. Дакладная дата выступу і назва пляцоўкі пакуль не афішуюцца, бо перамовы яшчэ не скончыліся.

Тым не менш, удзельнікі папулярнага ў мінулым калектыву поўныя аптымізму і спадзяюцца, што ўсё пройдзе гладка і прыхільнікі зноў убачаць іх на сцэне ў арыгінальным складзе.

Нагадаю, што Spandau Ballet распаліся ў 1989 годзе з-за канфлікту паміж гітарыстам і аўтарам песень Гэры Кэмпам і астатнімі ўдзельнікамі гурта.

Пасля гэтага вакаліст Тоні Хэдлі, саксафаніст Стыў Норман і бубнач Джон Кіблі нават судзіліся з Гэры Кэпмам, каб дабіцца выплаты 1 мільёна фунтаў стэрлінгаў у якасці адлічэнняў па аўтарскіх правах, але прайгралі справу.

Але крыху раней сёлета Тоні Хэдлі заявіў, што гатовы забыць даўнюю варожасць і падаць руку сяброўства Гэры Кэмпу.

Паведамляецца, што за адзін уз'яднальны канцэрт гурту прапанавалі 2 мільёны долараў.

Фота: www.geocities.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі