Спартсменам і фізрукам прызначылі прэмію за неспартыўную дзейнасць
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы" і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі сталі заснавальнікамі прэміі "Дасканаласць". Пра гэта было аб'яўлена 2 лістапада на прэс-канферэнцыі ў НАК.
Узнагарода будзе ўручацца дзеячам фізічнай культуры і спорту, якія дасягнулі поспехаў у сферах, не звязаных непасрэдна з іх прафесійнай дзейнасцю. Прычым поспехі гэтыя павінны мець шырокі грамадскі рэзананс.
Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы падвядзе вынікі конкурсу на атрыманне прэміі да 25 снежня. Паводле слоў карэспандэнта газеты "Прессбол" Сяргея Шчурко, стаць намінантам можа і вядомы атлет, і настаўнік фізкультуры вясковай школы, які зрабіў штосьці важнае.
БелаПАН