Спажывецкія цэны ў Беларусі летась выраслі на 16,5%
Гэта больш за першапачатковы (10-12%) і скарэктаваны (15-16%) прагноз эканамічных уладаў краіны.
Максімальны месячны ўзровень інфляцыі быў зафіксаваны ў студзені і ў снежні — ад 2,4 да 3%.
Харчовыя тавары падаражэлі за год больш чым на 13% (лідар — бульба, якая падаражэла на 91%), нехарчовыя — амаль на 8%, платныя паслугі — на 39%.
БелаПАН нагадвае, што па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь была першай па росце цэнаў на тэрыторыі былога СССР.
Фота — bymedia.net