Спецназ атакаваў будынак, дзе праходзіла прэм’ера “Свабоднага тэатра"
Спецназаўцы ўвечары 22 жніўня ўварваліся ў Мінску ў прыватны дом, дзе праходзіў прэм’ерны спектакль “Свабоднага тэатра” па п’есе Эдварда Бонда “11 кашуляў”. Затрыманыя больш за 50 чалавек - гледачы спектакля, кіраўнік тэатру
Мікалай Халезін, яго жонка Наталля Каляда, французскі рэжысёр Хрысціян
Бенедэці, кіраўніцтва французскага тэатра “Артфотвіль”, двое
выкладчыкаў адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школаў, паведамляе
прэс-цэнтр “Хартыі-97”..
"Еўрарадыё" датэлефанавалася да Мікалая Халезіна. Ён сказаў, што іх ужо прывезлі ў пастарунак (у Савецкі РУУС Мінску) і ён пакуль не можа размаўляць. Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі.
"Еўрарадыё" датэлефанавалася да Мікалая Халезіна. Ён сказаў, што іх ужо прывезлі ў пастарунак (у Савецкі РУУС Мінску) і ён пакуль не можа размаўляць. Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі.