Спецыялізаваныя тэсты могуць быць уведзены для медыкаў і настаўнікаў

Спецыялізаваныя псіхалагічна-прафесійныя тэсты могуць быць уведзены для медыкаў і настаўнікаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў у часе онлайн-канферэнцыі ў Беларускім Тэлеграфным Агенцтве. А.Радзькоў: “Выбар спецыяльнасцей, да якіх прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні, не азначае, што мы абмяжоўваем гэты спіс, ён можа змяняцца. Цалкам магчыма, што трэба паглядзець і на спецыяльнасці урачоў і настаўнікаў, да якіх таксама прад’яўляюцца патрабаванні як да публічных людзей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі