Споўніўся год з часу забойства ў Кіеве беларуса Віталя Шышова

Споўніўся год з часу забойства ў Кіеве беларуса Віталя Шышова

Споўніўся год з часу забойства ў Кіеве беларуса Віталя Шышова, які стаяў ля вытокаў грамадскай арганізацыі "Беларускі дом ва Украіне". 2 жніўня 2021-га ён раптоўна знік у Кіеве. Пасля яго знайшлі павешаным у парку. Сярод версій паліцыі было наўмыснае забойства, імітаванае пад суіцыд. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса. Пра Шышова летам мінулага года паведамілі сусветныя СМІ.

Як паведамляе Радыё Свабода, следства працягваецца. Вынікі праведзеных экспертыз не аб'яўляюцца. Паліцыя Кіева чакае "абагульнены адказ ад замежных калег па выніках следчых вышуковых дзеянняў" (яны праводзіліся разам з украінскімі праваахоўнікамі). "Кваліфікацыя падзеі не змянілася", — кажуць у Кіўскай гарадской пракуратуры. Гэта артыкул 115 КК Украіны. У ім дзве часткі: "забойства, наўмыснае супрацьпраўнае прычыненне смерці іншаму чалавеку" і "наўмыснае забойства пры розных абставінах, у тым ліку закладніка або выкрадзенага чалавека, з карыслівых ці хуліганскіх матываў, учыненае на замову і пры іншых абставінах".

Сябры Віталя Шышова ўскладалі адказнасць за яго гібель на ўлады Беларусі.

Дагэтуль не апублікаваныя і вынікі незалежнага расследавання Bellingcat. Пачалася вайна, якая ўнесла свае карэктывы ў працу гэтай міжнароднай групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі