Справу Аўтуховіча таемна вывучаў нямецкі эксперт, запрошаны ўладамі
Амбасады еўрапейскіх краін, акрэдытаваныя ў Менску, атрымалі тэкст экспертызы па справе Мікалая Аўтуховіча ад нямецкага спецыяліста. Таксама тэкст экспертызы распаўсюджваецца сярод дэпутатаў Еўрапарламента. Як паведамляе "Беларускі партызан", на двух старонках дакумента даводзіцца, што ніякіх парушэнняў з боку ўлады ў справе ваўкавыскага прадпрымальніка няма. Сітуацыю праясніў юрыст Алег Воўчак — давераная асоба сям'і Аўтуховічаў. Ён паведаміў, што 8-10 чэрвеня ў Мінску на запрашэнне беларускага ўрада працаваў прафесар Марцін Фінке, супрацоўнік універсітэта Пасава (Нямеччына). Гэты эксперт прыехаў інкогніта, ён не сустракаўся ні з абвінавачанымі, ні з іх сваякамі, ні з адвакатамі.
Алег Воўчак звяртае ўвагу, што крымінальная справа Аўтуховіча з'яўляецца закрытай і нават адвакат не мае магчымасці знаёміцца з усімі матэрыяламі да заканчэння следства. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, паводле ягоных словаў, нават не дазваляе знаёміцца са справай замежнаму эксперту.
Па словах Воўчака, ніхто не выступае супраць наяўнасці міжнароднага эксперта. Але ягоная дзейнасць не павінна адбывацца за шырмай таямнічасці.
Высновы нямецкага спецыяліста беларускі праваабаронца лічыць адмыслова спланаванай акцыяй, нацэленай на тое, каб збіць хвалю абвінавачванняў на адрас беларускага ўрада не толькі ўнутры Беларусі, але і з боку міжнароднай супольнасці.