Справу "экстрэмісцкіх" друкаў разгледзяць ў кастрычніку

Кастрычніцкі суд Гродна сёння не стаў разглядаць справу па прызнанні "экстрэмісцкай" друкаваную прадукцыю, якая ў розныя гады была канфіскаваная гродзенскімі памежнікамі. Працэс перанесены і адбудзецца ў кастрычніку ўжо пасля выбараў. Нагадаем, справу распачала Гродзенская абласная ўправа КДБ. Па ёй праходзяць дзевяць чалавек - журналіст Анджэй Пісальнік, сябра АГП Уладзімір Ларын, сённяшнія і былыя студэнты праграмы Каліноўскага Яўген Скрабутан, Аляксей Трубкін, Дзмітрый Мальчык, Барыс Гарэцкі, праваабаронца Валерый Шчукін, Юры Марціновіч і Дзмітры Ёдка.
Дзяржбяспека лічыць, што канфіскаваная матэрыялы могуць мець "экстрэмісцкі характар". У чым менавіта ён можа заключаецца не адзначаецца. Цяпер жа КДБ просіць, каб суд дапамог разабрацца, што да чаго, піша “Наша Ніва”.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец звяртае ўвагу на тое, што многія матэрыялы, якія будуць разглядацца ў судзе, забралі яшчэ да ўступлення закона ў сілу. Таксама ён адзначае, што калі суд прызнае матэрыялы "экстрэмісцкімі", можа паўстаць пытанне пра прыцягненне да адказнасці асобаў, якія займаліся іх вырабам ці распаўсюдам, інфармуе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі