Справы па-ранейшаму няма, ёсць адмовы на нашы хадайніцтвы — сястра Бандарэнкі

"Плошча Перамен", дзе затрымалі Рамана Бандарэнку / TUT.BY
"Плошча Перамен", дзе затрымалі Рамана Бандарэнку / TUT.BY

Крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі па-ранейшаму не распачатая, пракуратура праводзіць праверку, адказваюць родным у ведамстве. Пра гэта напісала ў Instagram сястра Рамана Вольга Кучарэнка.

Напярэдадні споўнілася два месяцы з дня смерці Рамана — ён памёр ад траўмаў у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі праз суткі пасля затрымання невядомымі на "Плошчы Перамен".

"Праверка працягваецца. Пакуль няма падстаў для распачынання крымінальнай справы — адказ Генпракуратуры", — напісала Вольга.

Затое ў пракуратуры родным расказалі пра вялізную працу, праведзеную следчымі: "Генеральная пракуратура сабрала вялікую характарыстыку на Рому: ведаюць, дзе ён вучыўся, у які садок хадзіў, якія адносіны ў яго былі з людзьмі, ці бачыў яго хто-небудзь калі-небудзь п'яным, буйным, нядобразычлівым, якія ў яго шкодныя звычкі былі, які любімы алкагольны напой быў, ці ведаюць сваякі паролі ад яго гаджэтаў і г.д", — піша Кучарэнка.

Дела по-прежнему нет, есть отказы на наши ходатайства — сестра Романа Бондаренко

Пры гэтым родныя атрымалі вялікую колькасць адмоваў на пададзеныя хадайніцтвы. Па словах Кучарэнка, адмовы ім тлумачаць тым, што няма крымінальнай справы, таму маці не з'яўляецца пацярпелай і "ёй нельга ні з чым азнаёміцца".

Напярэдадні ў Мінску ў розных раёнах горада людзі выйшлі ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Выйшлі і жыхары дамоў ля "Плошчы Перамен", яны трымалі ў руках запаленыя ліхтарыкі. Але практычна адразу пачаліся затрыманні. Усяго, паводле дадзеных валанцёраў, напярэдадні ў Мінску былі затрыманыя не менш за 12 чалавек, якія ўзялі ўдзел у акцыях памяці, прысвечаных Раману Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі