Спявак Кабзон і журналіст Кісялёў трапілі пад санкцыі Канады

Канада абвясціла пра ўвядзенне новых санкцыяў у дачыненні 37 фізічных асобаў і 17 прадпрыемстваў з Расіі і Украіны. Пра гэта паведамляецца ў заяве, апублікаванай на сайце прэм’ер-міністра краіны Стывена Харпера, паведамляе lenta.ru

Згодна з дакументам, у санкцыйны спіс трапілі намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў, гендырэктар “Ростэха” Сяргей Чэмезаў, намеснік начальніка Генеральнага штабу УС Расіі Андрэй Картаполаў, дэпутат Дзярждумы Валерый Кулікоў, лідар байкерскага клуба “Начныя ваўкі” Аляксандр Залдастанаў, дэпутат ад КПРФ Валерый Рашкін, спявак Іосіф Кабзон і журналіст Дзмітрый Кісялёў.

Таксама пад санкцыі Канады трапілі грамадскі рух “Наваросія” і кампанія “Роснафта”.

Як гаворыцца ў заяве, урад Канады непахісны ў сваёй салідарнасці з народам Украіны, які “сутыкнуўся з ваеннай агрэсіяй рэжыму Пуціна, якая ўжо каштавала жыцця болей як 5300 асобам”.

“Мы ўважліва сочым да выкананнем пагаднення аб спыненні агню, заключанага ў Мінску 12 лютага і гатовыя прыняць дадатковыя захады ў дачыненні Расіі і баевікоў, калі яны не будуць выконваць палажэнні гэтага пагаднення”, — завіў канадскі прэм’ер Стывен Харпер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі