Спынілі крымінальны пераслед яшчэ двух фігурантаў "справы БЕЛТА"
Спынілі крымінальны пераслед яшчэ двух фігурантаў гучнай "справы БЕЛТА". Гэта рэдактар tut.by Ульяна Бабаед і аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова. Іх хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе былі задаволены. Акрамя кампенсацыі страт, нанесеных інфармагенцтву, Бабаед і Каравянкова заплацілі штраф (па 735 рублёў), інфармуе партал tut.by. На мінулым тыдні быў спынены крымінальны пераслед карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага і галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.
"Справа БЕЛТА" пачалася ў жніўні, калі прайшлі перутрусы ў некалькіх рэдакцыях (tut.by, БелаПАН ды інш.) і па месцы жыхарства журналістаў. Іх затрымлівалі на некалькі дзён. Абвінавацілі журналістаў у несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА (да платнай навінавай падпіскі).
22 лістапада Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне па "справе БЕЛТА" знаходзіцца на завяршаючай стадыі. 14 фігурантам абвінавачванні выстаўлялі па артыкуле "Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі", а галоўнаму рэдактару партала tut.by Марыне Золатавай — "Бяздзейнасць службовай асобы".