Спынілі справу хлопца з Нароўлі, які не ўстаў пад дзяржаўны гімн
Падчас выпускной вечарыны ў Нароўлі
Стаў вядомы вынік суда над хлопцам з Нароўлі, які не падняўся на выпускным пад дзяржаўны гімн.
Еўрарадыё распавядала пра выпадак на выпускной вечарыне ў адной з нараўлянскіх навучальных установаў. Мясцовы жыхар Максім Галавацкі і яшчэ два чалавекі засталіся сядзець на сваіх месцах, калі выконваўся дзяржаўны гімн. За гэта на Галавацкага склалі адміністрацыйны пратакол.
Справу рагледзелі ў судзе Нараўлянскага раёна 2 жніўня, але вынікі яе праваабаронцы "Гомельскай Вясны" даведаліся толькі цяпер.
Максіма Галавацкага вінавацілі па артыкуле 24.54 КаАП "Незаконыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў". Суддзя Аляксандр Ваўрантовіч вырашыў спыніць справу: "Галавацкага... вызваліць ад адміністрацыйнай адказнасці… з вынясеннем папярэджання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.