Стадыён брэсцкага "Дынама" атрымае імя "Зайд"
Стадыён брэсцкага "Дынама" атрымае імя "Зайд", у гонар шэйха Зайда ібн Султан Аль Нахаяна, які быў прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у 1971-2014 гадах (сёлета яму б споўнілася 100 гадоў). Як інфармуе партал tut.by, пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Абу-Дабі, якая праводзілася з нагоды прызначэння Дыега Марадоны на пасаду старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст" (уладальнікі клуба — з ААЭ). Марадона атрымаў дынамаўскую майку з 10-м нумарам і надпісам "Maradona".
Цяпер стадыён, на якім гуляе брэсцкае "Дынама", мае назву "Абласны спартыўны комплекс "Брэсцкі". Падрабязна пра яго гл. тут. Гаворка ідзе пра пабудову новай арэны, якая і атрымае імя "Зайд".